ZPP | Belarus Business Center

ZPP | Belarus Business Center

ZPP | Belarus Business Center – гэта праект, які рэалізуецца Польскім саюзам прадпрымальнікаў і працадаўцаў (ZPP).

У рамках праекта беларускім кампаніям, якія працуюць або рэлацыруюцца ў Польшчу, прадастаўляецца інфармацыйная падтрымка і кансалтынга-прававая дапамога.
Місія бізнэс-цэнтра – падтрымка беларускай бізнэс-супольнасці ў Польшчы, Еўропе і на глабальным рынку.

Польскі саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў (ZPP)

Саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў (ZPP) быў створаны ў 2010 годзе і з’яўляецца адной з самых буйных і хуткарослых арганізацый працадаўцаў у Польшчы.

Саюз з’яўляецца апалітычнай няўрадавай арганізацыяй, якая выступае за прынцыпы свабоднага рынку, сумленную канкурэнцыю і празрыстасць. Саюз  аб’ядноўвае ў сабе 15 рэгіянальных і 23 сектаральныя арганізацыі.

Прадстаўніцтвы ZPP знаходзяцца ў Варшаве, Брусэлі і Кіеве. Саюз з’яўляецца заснавальнікам  think tank (фабрыкі думкі) Warsaw Enterprise Institute і  прасторы Swietlica Wolnosci.

Падчас нашай працы:

0

кансультацый бізнэсу

0+

ключавых партнёраў

0+

актыўных наведвальникаў каворкінга

0+

удзельнікаў мерапрыемстваў

Паслугі

ZPP | Belarus Business Center аказвае арганізацыйна-прававую дапамогу кампаніям з беларускім капіталам, а таксама беларускім прадпрымальнікам і стартапам, якія пераязджаюць або пераехалі  ў Польшчу.

Дапамога аказваецца па наступных пытаннях:

  • арганізацыйна-прававыя формы, рэгістрацыя і ліцэнзаванне;
  • падаткі для юрыдычных і фізічных асоб, формы падаткаабкладання;
  • прыцягненне банкаўскага фінансавання і лізінг;
  • формы працаўладкавання, плацяжы з заработнай платы;
  • інфармацыя аб канкурэнтнай заработнай плаце ў разрэзе гарадоў і пасад, а таксама інструменты пошуку персаналу;
  • інфармацыя аб арэндных стаўках і пошуку офісных памяшканняў;
  • падбор пастаўшчыкоў паслуг (юрысты, бухгалтары і г.д.);
  • пошук партнёраў (беларускія фірмы ў Польшчы).

Хто можа атрымаць кансультацыю?

  • заснавальнікі і дырэктары кампаній з беларускім капіталам (5+ супрацоўнікаў);
  • менеджмент сярэдніх і буйных прадпрыемстваў з беларускім капіталам (15+ супрацоўнікаў);
  • заснавальнікі стартапаў з беларускім капіталам (seed+).

Сярэдні час прадастаўлення кансультацыі складае 10-15 працоўных дзён.

Разгорнуты адказ на пытанні дасылаеца  пісьмова на  электронную пошту. Калі пасля атрымання кансультацыі ў вас застануцца дадатковыя пытанні, спецыялісты ZPP | Belarus Business Center звяжуцца з вамі па-за чаргой, каб адказаць на дадатковыя пытанні для адказаў на ўдакладняючыя пытанні.

ZPP | Belarus Business Center аказвае бясплатнае індывідуальнае суправаджэнне рэлакацыі беларускіх кампаній у Польшчу (для кампаній, якія інвестуюць ад 1 млн долараў або працаўладкоўваюць 30+ супрацоўнікаў у Польшчы).

ZPP | Belarus Business Center прапануе 15 абсталяваных працоўных месцаў ва ўласнай прасторы Open Space, якімі беларускія бізнесоўцы і прадпрымальнікі могуць карыстацца бясплатна. Каворкінг знаходзіцца ў цэнтры Варшавы на вуліцы Nowy Swiat.

Наведвальнікі каворкінга могуць скарыстацца не толькі працоўным месцам, але і пакоем для перамоў з тэлевізарам, а таксама абсталяванай кухняй, дзе ёсць смачная кава.

Хто можа карыстацца прасторай Open Space?

  • заснавальнікі і дырэктары кампаній з беларускім капіталам;
  • менеджмент сярэдніх і буйных прадпрыемстваў з беларускім капіталам;
  • заснавальнікі стартапаў з беларускім капіталам.

Графік працы:
Панядзелак – чацвер 9:30-17:00;
Пятніца 9:30-13:00.

ZPP | Belarus Business Center праводзіць шматлікія анлайн і афлайн семінары, вэбінары і трэнінгі, а таксама іншыя мерапрыемствы па юрыдычных пытаннях, бухгалтарскім уліку, маркетынгу і іншых асаблівасцях вядзення бізнэсу ў Польшчы і Еўропе.

Спікерамі на нашых мерапрыемствах выступаюць прадстаўнікі як польскіх, так і беларускіх арганізацый, такіх як:

Суправаджэнні пры адкрыцці ІП у Польшчы
Суправаджэнні пры адкрыцці ІП у Польшчы

ZPP | Belarus Business Center прапануе паслугу па суправаджэнні пры адкрыцці ІП (JDG) у Польшчы. Гэта паслуга заключаецца ў прадастаўленні ўсёй неабходнай інфармацыі адносна працэдуры адкрыцця ІП, а таксама суправаджэнні пры ажыццяўленні гэтага працэсу на дзяржаўным партале.

Дадзеная паслуга ўключае:

  • ажыццяўленне рэгістрацыі ІП у рэестры CEIDG з высвятленнем дадзенай працэдуры на кожным яе этапе;
  • выбар аптымальнай формы падаткаабкладання;
  • рэгістрацыя прадпрымальніка ў ZUS (у сістэме сацыяльнага страхавання Польшчы);
  • рэгістрацыя ў якасці плацельшчыка VAT (калі вы не вызвалены ад абавязку па выплаце падатку на дабаўленую вартасць).

Як карыстацца паслугай?

Запоўніце заяўку на бясплатную кансультацыю і абярыце опцыю “Суправаджэнне пры стварэнні ІП”. Пасля адпраўкі заяўкі адзін з нашых юрыстаў звяжацца з вамі, каб абмеркаваць далейшыя дзеянні і адказаць на ўсе вашыя пытанні.

Сярэдні час прадастаўлення кансультацыі складае 5-8 працоўных дзён.

СМІ пра нас

Каманда

Вице-президент ZPP Мартин Новацкий

Марцін Навацкі

Віцэ-прэзідэнт ZPP

Руководитель Belarus Business Center Дмитрий Данильчук

Дзмітрый Данільчук

Кіраўнік ZPP | Belarus Business Center

Консультант Belarus Business Center Александра Дашкевич

Аляксандра Дашкевіч

Кансультант ZPP | Belarus Business Center

Административный и финансовый директор ZPP Катажина Климек

Катажына Клімэк

Адміністрацы і фінансавы дырэктар ZPP

Администрация и бухгалтерия ZPP Анжелика Ковалик

Анжаліка Кавалік

Спецыяліст аддзела адміністрацыі і бухгалтэрыі ZPP

Координатор офиса Олена Думченко

Алена Думчанка

Каардынатар офіса

Даследаванне

Даследаванне Беларуская бізнес міграцыя

У апошнія гады Беларусь перажывае значныя эканамічныя і палітычныя трансфармацыі, якія аказваюць глыбокі ўплыў на бізнес-асяроддзе. Гэтыя змены, разам з узніклымі выклікамі і магчымасцямі, сталі прадметам найноўшага даследавання ZPP Belarus Business Center „Беларуская бізнес-міграцыя: прычыны і наступствы”.

Дадзенае даследаванне асвятляе маштаб, прыроду і ўплыў рэлакацыі бізнесу з Беларусі ў Польшчу, Літву і Латвію, пачынаючы з 2020 года, а таксама ключавыя праблемы, з якімі сутыкаюцца беларускія кампаніі і прадпрымальнікі за мяжой. Яно дае каштоўную інфармацыю не толькі аб прычынах, якія прымушаюць прадпрымальнікаў да рэлакацыі, але і аб наступствах гэтага працэсу для эканомікі Беларусі і краін, якія прымаюць беларускіх бізнесменаў.

Праекты

База пастаўшчыкоў B2B паслуг

Выходзячы на новыя рынкі, фірмы не могуць абыйсціся без паслуг бухгалтара або звароту да юрыстаў.
Бізнэс-цэнтр склаў базу пастаўшчыкоў найбольш запатрабаваных прафесійных паслуг. База змяшчае падрабязную інфармацыю аб фірмах (водгукі, мовы камунікацый, сайт) і рэкамендацыі.

У базе змяшчаюцца наступныя катэгорыі кампаній:

  1. бухгалтарскія і мытныя паслугі;
  2. юрыдычныя і кадравыя паслугі;
  3. падатковае кансультаванне;
  4. cтрахаванне бізнэсу;
  5. віртуальны офіс і рэлакацыя;
  6. падбор памяшканняў і нерухомасці;
  7. інтэлектуальная ўласнасць і GDPR;
  8. інкубаторы і падтрымка бізнэсу.
База ведаў з матэрыяламі

Інфармацыя – гэта асноўны сродак прыняцця рашэнняў пры вядзенні бізнэсу, а таксама пры яго міжнародным пашырэнні. Штотыдзень бізнэс-цэнтр праводзіць мерапрыемствы па розных аспектах вядзення бізнэсу ў Польшчы і Еўропе, а таксама публікуе карысную інфармацыю ў сваіх сацыяльных сетках.

У базе публікуецца  інфармацыя з мерапрыемстваў бізнэс-цэнтра, а таксама іншыя карысныя матэрыялы:

  1. прэзентацыі з мерапрыемстваў;
  2. аналітычныя справаздачы;
  3. статыстычная інфармацыя;
  4. карысныя спасылкі;
  5. шаблоны дакументаў;
  6. іншыя матэрыялы.

 

Мерапрыемствы

Партнёры

ZPP Belarus Business Center
LinkedIn
YouTube
Telegram-канал
Telegram-чат

Варшава, Польшча

Пн-Чц: 09:30-17:00

Пт: 09:30-13:00

belarus@zpp.net.pl