ZPP | Belarus Business Center
ZPP | Belarus Business Center
ZPP | Belarus Business Center – гэта праект, які рэалізуецца Польскім саюзам прадпрымальнікаў і працадаўцаў (ZPP).
У рамках праекта беларускім кампаніям, якія працуюць або рэлацыруюцца ў Польшчу, прадастаўляецца інфармацыйная падтрымка і кансалтынга-прававая дапамога.
Місія бізнэс-цэнтра – падтрымка беларускай бізнэс-супольнасці ў Польшчы, Еўропе і на глабальным рынку.
Польскі саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў (ZPP)
Саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў (ZPP) быў створаны ў 2010 годзе і з’яўляецца адной з самых буйных і хуткарослых арганізацый працадаўцаў у Польшчы.
Саюз з’яўляецца апалітычнай няўрадавай арганізацыяй, якая выступае за прынцыпы свабоднага рынку, сумленную канкурэнцыю і празрыстасць. Саюз аб’ядноўвае ў сабе 15 рэгіянальных і 23 сектаральныя арганізацыі.
Прадстаўніцтвы ZPP знаходзяцца ў Варшаве, Брусэлі і Кіеве. Саюз з’яўляецца заснавальнікам think tank (фабрыкі думкі) Warsaw Enterprise Institute і прасторы Swietlica Wolnosci.
Падчас нашай працы:
кансультацый бізнэсу
ключавых партнёраў
актыўных наведвальникаў каворкінга
удзельнікаў мерапрыемстваў
Паслугі
ZPP | Belarus Business Center аказвае арганізацыйна-прававую дапамогу кампаніям з беларускім капіталам, а таксама беларускім прадпрымальнікам і стартапам, якія пераязджаюць або пераехалі ў Польшчу.
Дапамога аказваецца па наступных пытаннях:
- арганізацыйна-прававыя формы, рэгістрацыя і ліцэнзаванне;
- падаткі для юрыдычных і фізічных асоб, формы падаткаабкладання;
- прыцягненне банкаўскага фінансавання і лізінг;
- формы працаўладкавання, плацяжы з заработнай платы;
- інфармацыя аб канкурэнтнай заработнай плаце ў разрэзе гарадоў і пасад, а таксама інструменты пошуку персаналу;
- інфармацыя аб арэндных стаўках і пошуку офісных памяшканняў;
- падбор пастаўшчыкоў паслуг (юрысты, бухгалтары і г.д.);
- пошук партнёраў (беларускія фірмы ў Польшчы).
Хто можа атрымаць кансультацыю?
- заснавальнікі і дырэктары кампаній з беларускім капіталам (5+ супрацоўнікаў);
- менеджмент сярэдніх і буйных прадпрыемстваў з беларускім капіталам (15+ супрацоўнікаў);
- заснавальнікі стартапаў з беларускім капіталам (seed+).
Сярэдні час прадастаўлення кансультацыі складае 10-15 працоўных дзён.
Разгорнуты адказ на пытанні дасылаеца пісьмова на электронную пошту. Калі пасля атрымання кансультацыі ў вас застануцца дадатковыя пытанні, спецыялісты ZPP | Belarus Business Center звяжуцца з вамі па-за чаргой, каб адказаць на дадатковыя пытанні для адказаў на ўдакладняючыя пытанні.
ZPP | Belarus Business Center аказвае бясплатнае індывідуальнае суправаджэнне рэлакацыі беларускіх кампаній у Польшчу (для кампаній, якія інвестуюць ад 1 млн долараў або працаўладкоўваюць 30+ супрацоўнікаў у Польшчы).
ZPP | Belarus Business Center прапануе 15 абсталяваных працоўных месцаў ва ўласнай прасторы Open Space, якімі беларускія бізнесоўцы і прадпрымальнікі могуць карыстацца бясплатна. Каворкінг знаходзіцца ў цэнтры Варшавы на вуліцы Nowy Swiat.
Наведвальнікі каворкінга могуць скарыстацца не толькі працоўным месцам, але і пакоем для перамоў з тэлевізарам, а таксама абсталяванай кухняй, дзе ёсць смачная кава.
Хто можа карыстацца прасторай Open Space?
- заснавальнікі і дырэктары кампаній з беларускім капіталам;
- менеджмент сярэдніх і буйных прадпрыемстваў з беларускім капіталам;
- заснавальнікі стартапаў з беларускім капіталам.
Графік працы:
Панядзелак – чацвер 9:30-17:00;
Пятніца 9:30-13:00.
ZPP | Belarus Business Center праводзіць шматлікія анлайн і афлайн семінары, вэбінары і трэнінгі, а таксама іншыя мерапрыемствы па юрыдычных пытаннях, бухгалтарскім уліку, маркетынгу і іншых асаблівасцях вядзення бізнэсу ў Польшчы і Еўропе.
Спікерамі на нашых мерапрыемствах выступаюць прадстаўнікі як польскіх, так і беларускіх арганізацый, такіх як:
- Польскае Агенсцва Інвестыцый і Гандлю (PAIH),
- Міністэрства фінансаў Польшчы,
- Лодзінская спецыяльная эканамічная зона і горад Лодзь,
- Crido,
- Cushman & Wakefield,
- Accelpoint,
- PCS | Littler,
- REVERA law group,
- Warsaw Enterprise Institute,
- Belarus IT Companies Club,
- Еўрапейскі Банк Рэканструкцыі і Развіцця (ЕБРР),
- CIVITTA.
ZPP | Belarus Business Center прапануе паслугу па суправаджэнні пры адкрыцці ІП (JDG) у Польшчы. Гэта паслуга заключаецца ў прадастаўленні ўсёй неабходнай інфармацыі адносна працэдуры адкрыцця ІП, а таксама суправаджэнні пры ажыццяўленні гэтага працэсу на дзяржаўным партале.
Дадзеная паслуга ўключае:
- ажыццяўленне рэгістрацыі ІП у рэестры CEIDG з высвятленнем дадзенай працэдуры на кожным яе этапе;
- выбар аптымальнай формы падаткаабкладання;
- рэгістрацыя прадпрымальніка ў ZUS (у сістэме сацыяльнага страхавання Польшчы);
- рэгістрацыя ў якасці плацельшчыка VAT (калі вы не вызвалены ад абавязку па выплаце падатку на дабаўленую вартасць).
Як карыстацца паслугай?
Запоўніце заяўку на бясплатную кансультацыю і абярыце опцыю “Суправаджэнне пры стварэнні ІП”. Пасля адпраўкі заяўкі адзін з нашых юрыстаў звяжацца з вамі, каб абмеркаваць далейшыя дзеянні і адказаць на ўсе вашыя пытанні.
Сярэдні час прадастаўлення кансультацыі складае 5-8 працоўных дзён.
Каманда
Марцін Навацкі
Віцэ-прэзідэнт ZPP
Дзмітрый Данільчук
Кіраўнік ZPP | Belarus Business Center
Аляксандра Дашкевіч
Кансультант ZPP | Belarus Business Center
Катажына Клімэк
Адміністрацы і фінансавы дырэктар ZPP
Анжаліка Кавалік
Спецыяліст аддзела адміністрацыі і бухгалтэрыі ZPP
Алена Думчанка
Каардынатар офіса
Даследаванне
У апошнія гады Беларусь перажывае значныя эканамічныя і палітычныя трансфармацыі, якія аказваюць глыбокі ўплыў на бізнес-асяроддзе. Гэтыя змены, разам з узніклымі выклікамі і магчымасцямі, сталі прадметам найноўшага даследавання ZPP Belarus Business Center „Беларуская бізнес-міграцыя: прычыны і наступствы”.
Дадзенае даследаванне асвятляе маштаб, прыроду і ўплыў рэлакацыі бізнесу з Беларусі ў Польшчу, Літву і Латвію, пачынаючы з 2020 года, а таксама ключавыя праблемы, з якімі сутыкаюцца беларускія кампаніі і прадпрымальнікі за мяжой. Яно дае каштоўную інфармацыю не толькі аб прычынах, якія прымушаюць прадпрымальнікаў да рэлакацыі, але і аб наступствах гэтага працэсу для эканомікі Беларусі і краін, якія прымаюць беларускіх бізнесменаў.
Праекты
База пастаўшчыкоў B2B паслуг
Выходзячы на новыя рынкі, фірмы не могуць абыйсціся без паслуг бухгалтара або звароту да юрыстаў.
Бізнэс-цэнтр склаў базу пастаўшчыкоў найбольш запатрабаваных прафесійных паслуг. База змяшчае падрабязную інфармацыю аб фірмах (водгукі, мовы камунікацый, сайт) і рэкамендацыі.
У базе змяшчаюцца наступныя катэгорыі кампаній:
- бухгалтарскія і мытныя паслугі;
- юрыдычныя і кадравыя паслугі;
- падатковае кансультаванне;
- cтрахаванне бізнэсу;
- віртуальны офіс і рэлакацыя;
- падбор памяшканняў і нерухомасці;
- інтэлектуальная ўласнасць і GDPR;
- інкубаторы і падтрымка бізнэсу.
База ведаў з матэрыяламі
Інфармацыя – гэта асноўны сродак прыняцця рашэнняў пры вядзенні бізнэсу, а таксама пры яго міжнародным пашырэнні. Штотыдзень бізнэс-цэнтр праводзіць мерапрыемствы па розных аспектах вядзення бізнэсу ў Польшчы і Еўропе, а таксама публікуе карысную інфармацыю ў сваіх сацыяльных сетках.
У базе публікуецца інфармацыя з мерапрыемстваў бізнэс-цэнтра, а таксама іншыя карысныя матэрыялы:
- прэзентацыі з мерапрыемстваў;
- аналітычныя справаздачы;
- статыстычная інфармацыя;
- карысныя спасылкі;
- шаблоны дакументаў;
- іншыя матэрыялы.
Мерапрыемствы
Варшава, Польшча
Пн-Чц: 09:30-17:00
Пт: 09:30-13:00
belarus@zpp.net.pl